Сегодня 21 Марта, Вторник
Дата последнего обновления: 21 Марта 2017 года 15:36

Официальные ресурсы


        
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі. Акцыя – “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

Агульнарэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” стала неад’емнай часткай святкавання Дня Канстытуцыі ў нашай краіне. 15 сакавіка 22 юныя маларытчаніны атрымалі афіцыйны статус грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і важны дакумент – пашпарт, у якім цяпер будуць змяшчацца ўсе самыя важныя падзеі ў жыцці. Невыпадкова месцам для правядзення акцыі сёлета быў абраны аддзел загса Маларыцкага райвыканкама.  Тут некалі бацькі немаўлят атрымалі першы документ – пасведчанне аб нараджэнні. У загсе праз 14 гадоў дзеці сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Сімвалічна! Больш таго, сёлета  органы загса рэспублікі адзначаюць свой 100-гадовы юбілей.


Першым звярнуўся да школьнікаў, а ў зале ўрачыстых рэгістрацый сабраліся вучні першай і другой гарадскіх школ, Макранскай, Збуражскай, Пажэжынскай, Хаціслаўскай і Арэхаўскай школ, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. Ён выказаў надзею, што юныя грамадзяне будуць с годнасцю несці новы статус, які гаворыць не толькі аб сталасці, але і накладвае адказнаць за сябе і свае ўчынкі. Павіншавалі моладзь таксама Соф’я Якубчык, намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў і Людміла Бурштын, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”.

Пашпарты маладым людзям уручылі Вадзім Шпетны і Андрэй Ніканчук, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі райаддзела ўнутраных спраў. Таксама юнакі і дзяўчаты атрымалі кнігі “Я- грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыю, паштоўкі і сувеніры з рук Наталлі Камянчук, начальніка аддзела загса райвыканкама, Аляксея Дзямінскага, першага сакратара райкама ГА “БРСМ”, Валянціны Жалнерык, намесніка старшыні  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Людмілы Бурштын.

У канцы ўрачыстай сустрэчы Наталля Камянчук расказала моладзі аб гісторыі органаў загса  і важных функцыях, які ён выконвае.

Юнакі і дзяўчаты далі сімвалічную клятву маладога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У ёй абяцалі сваёй вучобай, працай, справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя Маларытчыны, шанаваць памяць дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць Радзімы, быць гаспадарамі зямлі беларускай і садзейнічаць росквіту краіны.