Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Ганцаўшчыне

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Ганцаўшчыне

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Ганцаўшчыне
3 ліпеня 2017 года на Ганцаўшчыне адбылося святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.Кранальным у час цэнтральнага дзейства урачыстасцей з нагоды свята стала ўшанаванне залатых юбіляраў сямейнага жыцця. 1 ліпеня 1967 года Баландзюк Уладзімір Емяльянавіч і Тамара Сяргееўна, а таксама Коўш Мікалай Іванавіч і Ніна Антонаўна далі адзін аднаму клятву кахання і вернасці на ўсё жыццё. Стварылі сям’ю - маленькую часцінку нашай Радзімы. Вельмі прыемна, что сваё залатое вяселле гэтыя пары святкавалі ў год, калі органы запісу актаў грамадзянскага стану Рэспублікі Беларусь адзначаюць свой стогадовы юбілей са дня ўтварэння.50 і 50 – разам гэта сто гадоў шчасця і кахання.У такі ж летні і сонечны дзень, 50 гадоў таму назад, юбіляры, шчаслівыя і закаханыя, зарэгістравалі свой шлюб.3 ліпеня 2017 года іх імёны занесены ў Кнігу ганаровых юбіляраў сямейнага жыцця Ганцавіцкага раёна, у якой яны паставілі свае асабістыя подпісы на доўгую памяць нашчадкам аб гэтым цудоўным свяце.А як прыгожа яны закружыліся ў чароўным вальсе!У знак пацвярджэння пяцідзесяцігадовага юбілея сям’і Коўш і сям’і Баландзюк начальнікам аддзела ЗАГС Ганцавіцкага райвыканкама Наталляй Іванаўнай Гардзей уручана юбілярам сімвалічнае пасведчанне аб залатым вяселлі.Юбіляры атрымалі кветкі і падарункі ад кіраўніцтва раёна і моцныя апладысменты ад усіх удзельнікаў свята.