Сегодня 22 Апреля, Воскресенье
Дата последнего обновления: 22 Апреля 2018 года 04:01

Официальные ресурсы


      
Да 100-годдзя органаў загс Прыгажосць і моц жаночай душы

У рамках акцыі галоўнага упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкома “Помним и гордимся Вами!”  урачыста і весела віншавалі з Днём нараджэння аднаго з былых супрацоўнікаў  аддзела ЗАГС райвыканкама Анастасію Антонаўну Шаламіцкую, якая 28 мая адзначыла 69 год з Дня нараджэння. Жанчына прысвяціла справе ЗАГС амаль трыццаць гадоў свайго жыцця. Віншавалі Анастасію Антонаўну з Днём нараджэння начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ганна Зянюціч, галоўны спецыяліст Людміла Ліпчук, а таксама былы начальнік аддзела ЗАГС Тамара Лінкевіч.

Анастасія нарадзілася ў вёсцы Асабовічы ў сям’і простых сялян. Акрамя яе ў сям’і было яшчэ чацвёра дзетак. Сям’я жыла весела і дружна, шмат працавалі, пры гэтым паважалі і шкадавалі адзін аднаго. Калі дзяўчынка пасталела бацькі аддалі яе ў школу. Настася любіла вучыцца. У школе ёй усё падабалася і здавалася дзіўным, асабліва настаўнікі, якія заўсёды выгладалі акуратнымі і размаўлялі з вучнямі, як з дарослымі. Дзяўчынка глядзела на іх з захапленнем.

Пасля заняткаў, нават яшчэ з партфелямі ў руках, Насця разам з другімі аднакласнікамі беглі на рэчку. Перад вачыма школьнікаў  – высокі гліністы і абрывісты бераг. Каб узыйсці на яго, патрэбна лезці па схіле, крутой вытаптанай сцяжынай. Насця бачыць, як аднакласнікі ўзбіраюцца на абрыў, тое ж самае робіць і яна. . Вада ў рацэ пасля веснавой паводкі яшчэ вялікая. Нібы старанна вымыты, луг лашчыць вока чыстай, аксамітнай зелянінай. Далёка – сінее роўнай стужкаю лес. Навокал так цёпла і прыемна пахне гаркаватая лаза, што у Насці пачынае балець галава.

– А можа, скупнёмся, піянеры? – прапаноўвае дзін з хлопцаў.

Усе, акрамя Насці, нібы толькі і чакалі гэтых слоў, хутка пачалі распранацца, а потым, як па камандзе кінуліся ў раку. Вынырнуўшы з вады, і хлопцы і дзяўчаты, плылі і крычалі нешта звонкае, вясёлае. Насцін твар, гледзячы на такое вяселле, нібы ажыў, яна не ў сілах была стрымаць свайго захаплення:

– Ух ты! Якія малайцы!

Дзяўчынка добра ведала, што так як яе аднакласнікі яна не зможа, бо колькі сябе памятае Насця, яна жудасна баялася вады. Дзяўчынка толькі безнадзейна праводзіла позіркам па рацэ. У гэты момант Насця нават і не заўважыла, як з-за спіны падыйшла аднакласніца і піхнула дзяўчынку ў ваду. У галаве Насці праляцела толькі адна думка: “ Я ж зусім не ўмею плаваць?”  Першыя некалькі хвілін Насця рашуча білася са страхам за сваё жыццё. Зыркае сонца бязлітасна біла ў твар. Рачныя хвалі гушкаліся ля самых вачэй. Усе думкі толькі аб адным: дабрацца да плыткага месца. Рукі сталі нібы драўлянымі, шыя ныла ад наружання, перахоплівала дыханне, рабілася жудасна. Упершыню Насця зразумела, як хоча жыць… Яна зусім разгубілася, ніякай надзеі… Раптам Насця нагамі адчула пясчанае дно ракі. Адразу дабавілася сіл. Дзяўчынка дрэнна памятае, як выйшла на бераг. Яна нейкі час нерухома ляжала на пяску, потым яе цела стала трасці ад безгалосага плачу, з горыччу і палёгкай.

Той выпадак з далёкага дзяцінства стаў рашучым ў жыцці Анастасіі Антонаўны. Цяпер яна ведала дакладна: “што б ні здарылася б, якая б бяда цябе не напаткала  ­– ніколі не патрэбна здавацца, і ісці толькі наперад”.

Пасля сканчэння Качановіцкай дзесяцігодкі Анастасія паступіла ў Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымала спецыяльнасць зоотэхнія. Першы час Анастасія Антонаўна працавала ў калгасе “Знамя” дзе і працавала касірам.

З 1974 года Анастасія Антонаўна стала працаваць справаводам у аддзеле ЗАГС райвыканкама, а крыху пазней інспектарам. Участак, які абслугоўвала Анастасія Антонаўна налічваў 24 сельскіх Саветаў и 1 пасялковы Савет.

– Каб аформіць акты аб нараджэнні, шлюбе, або смерці чалавека звярталіся да нас, – успамінае Анастасія Антонаўна,– але зрабіць гэта было непроста, бо звестакі аб грамадзянах мы маглі знайсці толькі ў нямецкіх, або царкоўных кнігах. Прычым нямецкімі кнігамі карыстацца было забароненна, яны не мели юрыдычнай силы. Акрамя таго, ЗАГС кіраваў працай сельскіх Саветаў па рэгістрацыі актаў грамадзянскага становішча.

Асабліва цяжкім перыядам у працы Анастасія Антонаўна лічыць глабальную пашпартызацыю.

– Гэта быў вельмі складаны час у маёй працы. Людзі з усяго раёна прыязджалі ў аддзел ЗАГС, каб атрымать дакументы, неабходные для вырабу пашпарта. Такога наплыву людзей ніхто не чакаў, катастрафічна не хапала рабочага дня, каб прыняць усіх жадаючых, таму сяляне начавалі проста пад дзвярыма, а я разам з імі, – з цяжкасцю ўспамінае Анастасія Антонаўна.  Але я вельмі любіла і люблю людзей і таму уважлівала  і з павагай ставілася  да кожнаго грамадзяніна, які звяртаўся ў ЗАГС, да іх заяў, старалася выканать  іх  пажаданняі.

А дома чакалі жонку і маму муж Пётр і двое маленькіх дзяцей сынок Мікалай і дачушка Вольга.

У 1997 годзе Анастасія Антонаўна за паспяховую працу была ўзнагароджана граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у 1998 годзе - шаноўнай граматай Пінского райвыканкама. “ЗАГС - гэта любоў  усяго майго жыцця”- так пранікнёна і шчыра  гаворыць Анастасія Антонаўна.

Так здарылася ў жыцці Анастасіі Антонаўны, што старэйшая сястра Вольга рана памерла ад цяжкай хваробы. У яе засталося трое дзетак: старэйшаму пляменніку Сцяпану было васямнаццаць гадоў, ён ужо працаваў, сярэдняя Святлана – паступіла на першы курс сельскагаспадарчага тэхнікума і самай меншай Ірынцы на час, калі памерла маці споўнілася толькі шэсць год.

Мабыць, так востра, як тады, Анастасія Антонаўна ніколі не адчувала гэтага страшэннага стану небыцця – смерці. Яна на ўсё жыццё запомніла ў тры словы тэлеграму: “прыязджай, Вольга памерла”. Цяжка, немагчыма перадаць бясконцае шкадаванне і невыказную скруху, якія агарнулі яе.

Ужо пасля, дома, яна даведалася, што хоць Вольга хварэла доўга і цяжка, яе дзеці не верылі ні на хвіліну, што мама памрэ. Вольга змагалася з хваробай з апошніх сіл. І тады, калі хвароба ненадоўга адпускала яе, ледзь апрытомнеўшы, усміхалася дзеткам, гарачымі сухімі вуснамі шаптала: “Не плачце, маленькія… я вас ніколі не пакіну…”

У гэты складаны час для ўсёй сям’і Шаламіцкіх Анастасія Антонаўна не апусціла рук, а наадварот зразумела, што патрэбна быць моцнай і цярплівай, каб годна вытрымаць усе іспыты лёсу. З таго часу Анастасія Анатольеўна для Сцяпана, Святланы і Ірынкі стала другой маці.

Прайшлі гады… Дзеткі усе выраслі, атрымалі годную адукацую, працуюць, кожны з іх стварыў сваю сям’ю. Прайшло каля пятнаццаці гадоў, як яна выйшла на пенсію: зіму жыве ў гарадской кватэры, а на лета пераязджае ў сваю родную вёску. Ніякія ўгаворы застацца ў горадзе далей зімы не дзейнічаюць. Яшчэ і снег долам ляжыць, і марозец па начам прыхоплівае зямлю, а Анастасія Антонаўна толькі і трызніць домам, прыгажосцю прырэчнай вёсачкай Качановічы… і хвалюецца, трывожна спіць, усіх прагна распытвае пра надвор’е.

Нарэшце збірае ўсю сваю рашучасць і гаворыць аб сваім ад’ездзе .

– А, можа, пачакала б, мама, куды ты яшчэ ў халодную хату? – пытае сын.

– Ну, што ты такое кажаш, Коля? – з дакорам узнімае галаву Анастасія Антонаўна. – Мне затрымлівацца нельга. Там жа хата, сад, агарод… І ўсё без нагляду!

Памаўчаўшы нейкі час Анастасія Антонаўна дадае:

– Я буду наведвацца да вас…

Жанчына мітусіцца ў калідоры каля розных рэчаў, сетак, сумак,  нешта заклапочана перабірае. Сыну шкада яе, не так даўно не стала бацькі і мужа Пятра Мікалаевіча. За гэты час Анастасія Антонаўна вельмі змянілася: прыбавілася маршчын на твары, сівізны – на валасах. Яна стала больш маўклівай. Сын ведаў, што здароўе ў Анастасіі Антонаўны дрэннае, усю зіму хварэла. Куды, здаецца, спяшацца? Але Мікалай добра ведаў, што пераканаць маці немагчыма, таму ён моўчкі бярэ яе рэчы і ідзе да дзвярэй. Нельга забывать сваю малую радзіму, дзе ты нарадзійўся, дзе прайшлі самыя шчаслівыя імгненні жыцця.

- Вельмі хочацца, как вёска жыла, ў ёй гучалі звонкія дзіцячыя галасы, святкаваліся васеллі, дні нараджэння, жылі шчаслівыя людзі - жадае  Анастасія Антонаўна.



Фото и материалы представлены газетой “Полесская правда”