Золата сямейнага шляху |
У аддзеле ЗАГС Лунінецкага райвыканкама працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя з дня стварэння органаў запісу актаў грамадзянскага стану. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў коле блізкіх і сяброў лунінчане Мікалай і Вольга ГРЫНЕВІЧЫ прымалі віншаванні з нагоды “залатога” вяселля. Самыя цёплыя словы ў іх адрас прагучалі ад галоўнага спецыяліста аддзела ЗАГС Наталлі Богдан, якая ўручыла землякам сімвалічнае пасведчанне аб рэгістрацыі юбілея і памятны падарунак. Іх лёсы злучыліся ў адзін 50 год таму. Шмат чаго было за гэты час, аднак і сёння вочы Мікалая Сцяпанавіча і Вольгі Дзмітрыеўны ззяюць цеплынёй, даверам і радасцю. Упэўнены, золата іх сямейнага шляху стане годным прыкладам як для блізкіх, так і знаёмых. |