Сегодня 22 Апреля, Воскресенье
Дата последнего обновления: 22 Апреля 2018 года 03:52

Официальные ресурсы


      
Маленькая сотня

Горад гранітаздабыдчыкаў прырастае юнымі жыхарамі. Днямі ў Мікашэвічах зарэгістраваны соты па ліку малыш, які нарадзіўся сёлета.

Гэтым счасліўчыкам стаў сын Уладзіміра і Таццяны Ізуіт. Аляксандр з’явіўся на свет 16 верасня сапраўдным волатам – вагай 3950 граммаў і ростам 53 сантыметры. Нараджэнне хлопчыка стала не менш доўгачаканным і радасным падарункам для яго старэйшай сястры Дзіяны. Дзяўчынка з задавальненнем дапамагае маме даглядаць за маленькім брацікам, асабліва, калі тата, фармаўшчык ААТ “Спецжалезабетон”, на рабоце.

Шчаслівыя бацькі прымалі віншаванні з папаўненнем у сям’і не толькі ад родных і сяброў. Моцнага здароўя, шчасця і усяго самага добрага зычылі ім падчас урачыстай рэгістрацыі дзіцяці прадстаўнікі мясцовай улады. Арганізавала і правяла цырымонію ў рамках мерапрыемстваў святкавання 100-годдзя органаў ЗАГС галоўны спецыяліст гарвыканкама Кацярына Кулік.